Арцём быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прыгавораны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

