Былыя палітзняволеныяВызвалены

Арцём Юр'евіч Калашук

Dissidentby
ПЦ «Вясна»
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк

Паводле матэрыялаў справы , Калашук увосень-узімку 2020 года пакінуў тры каментары ў тэлеграм-канале «Кулуары Куку».

17 лістапада ён, "падзяляючы ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады", негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку.

8 снежня, як палічыў суд, Калашук у каментарах абразіў суддзю суда Фрунзенскага раёна Крэўскую, а праз два дні - пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава.

15 студзеня 2021 года ў тэлеграм-канале “МКБ. Мая краіна Беларусь» Арцём Калашук пакінуў негатыўны водгук пра намесніка начальніка Генеральнага штаба ВС РБ Паўла Муравейку.

Вядома, што Калашук да затрымання жыў з бабуляй, працаваў у Маскве. У яго таксама ёсць праблемы са здароўем - ён не чуе адным вухам.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Прысуды

Вырак суда 20.10.2022

1). 8 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

2) 2 гады і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

З улікам папярэдняга пакарання, у выглядзе 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, канчатковы прысуд - 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

З дня затрымання, 5 мая, Калашуку будуць залічаны дні знаходжання ў СІЗА дзень за паўтара.

Арцём Юр'евіч Калашук
У зняволенні:
Родны горад:
Магілёў
Дзень нараджэння:
18.04.1995
Знаходзіўся ў:
Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Праблемы са здароўем:
Слабы слых ці глухата
Артыкулы:
Адзнакі: