Абвінавачваецца ў нападзе на журналіста Азаронка і ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Паводле версіі абвінавачання , Арцём Забеленкаў 11 кастрычніка 2020 года знаходзіўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе патрабаваў спыніць здымку аднаго праўладнага тэлеканала. Ён таксама нібыта "ўжыў гвалт у дачыненні да журналіста Рыгора Азаронка і пагражаў ужываннем гвалту тэлеаператару Андрэю Іваненку". Акрамя таго, Арцём Забеленкаў абвінавачваецца ў тым, што 11 кастрычніка 2020 года сумесна з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

