Арцём — грамадзянін Украіны, пражываў у Беларусі з 2009 года, у апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне і Мінску.
Па словах яго маці, у студзені 2023 года Арцёма выклікалі ў міграцыйную службу і прапаноўвалі прайсці паліграф. Неўзабаве пасля гэтага да яго дадому прыходзілі невядомыя ў цывільным адзенні, а 27 студзеня ён перастаў выходзіць на сувязь. Маці неаднаразова звярталася ў КДБ, аднак ёй не паведамілі прычын затрымання, толькі заявіўшы, што Арцём "уяўляе пагрозу Рэспубліцы Беларусь".
У траўні 2024 года яго асудзілі па артыкуле "агентурная дзейнасць" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.




