Арцём родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, у апошні час працаваў афіцыянтам.
На "пакаяным" відэа, апублікаваным у сярэдзіне сакавіка Арцём казаў, што затрыманы "за мадэрацыю чата 97% Серабранка". Але канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" толькі 30 траўня 2023 года.
Яго пачалі судзіць у Менгарсудзе 29 жніўня 2023 г. па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).



