Арцём быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым у тым, што падчас акцыі пратэсту ў Менску, якая прайшла 6 верасня 2020 года, ён стаяў у счэпцы на вул. Леніна, выходзіў на праезную частку на пр. Незалежнасці, а таксама шэрагу іншых вуліц.
Нейкі час Арцём знаходзіўся на прымусовым лячэнні з-за псіхічнага стану.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


