Арцём быў затрыманы 22 чэрвеня 2021 года, калі прыйшоў у РУУС у якасці сведкі па іншай, «непалітычнай» крымінальнай справе. Затрыманне адбылося ў рамках расследавання па абвінавачваннях ва «ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «падрыхтоўцы да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Пры гэтым раней ён знаходзіўся ў вышуку, хаця не хаваўся: жыў дома і хадзіў на працу.
У верасні 2021 года Арцёма асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў пачатку траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




