Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Арцём Генадзевіч Шрайбман

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Беларускі палітолаг, журналіст і аналітык, які спецыялізуецца на ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі.

Працаваў палітычным карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН", адказваў за палітычны раздзел беларускага незалежнага партала TUT.BY., супрацоўнічаў з Маскоўскім цэнтрам Карнегі як эксперт па Беларусі. Пасля закрыцця TUT.BY публікаваўся як незалежны эксперт, у тым ліку на Zerkalo.io.

У чэрвені 2021 года Шрайбман пакінуў Беларусь пасля таго, як ягонае імя прагучала ў тэлевізійным інтэрв'ю Рамана Пратасевіча на беларускім дзяржаўным тэлеканале ОНТ. Пратасевіч згадаў яго ў кантэксце чата, дзе абмяркоўваліся пратэсты 2020 года.

2 снежня 2021 года тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана прызнаны экстрэмісцкім. У снежні 2024 года МУС Беларусі назвала Шрайбмана датычным да «экстрэмісцкага фарміравання» «Люстэрка». А месяцам раней яго ўнеслі ў базу вышуку РБ і РФ у межах палітычна матываванага крымінальнага пераследу.

Пасля ад'езду Арцём Шрайбман працягвае працаваць як незалежны палітычны аналітык і эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі па вывучэнні Расіі і Еўразіі.

Арцём Генадзевіч Шрайбман
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
01.10.1991
Колькасць дзяцей:
1
Аб'яднанні:
БлогерыЖурналістыБацькі непаўнагадовыхЮрысты

Храналогія

  1. 2025
  2. ~04.06.2025

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя