Пра Антона вядома, што яму 29 гадоў, захапляецца футболам і, мяркуючы па ягоных сацыяльных сетках, хварэе за англійскі клуб «Ліверпуль». І мужчына не проста футбольны заўзятар - на яго старонцы ва «Вконтакте» можна знайсці фота, дзе Антон сам гуляе на полі. А ў архіўных дадзеных аб матчах можна выявіць, што як мінімум з 2015 па 2019 год ён гуляў за брэсцкі аматарскі клуб "Змена".
На судзе ж гаворка ішла пра інтэрнэт-актыўнасць Антона. Паводле абвінавачання , мужчына выклаў у «сторыс» відэа з Аляксандрам Лукашэнкам, і суправадзіў яго абразлівым надпісам з аднаго слова. Вызвалены па падліках праваабаронцаў.
У верасні вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



