Паводле абвінавачання, Антон Ручан і Раман Сарока прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Прысуды
Вырак суда 14.03.2023
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Прычасныя да рэпрэсій
Фігуранты справы

- У зняволенні:
- з 04.01.2023 па 14.03.2023
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 Менск
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 06.05.1989
- Знаходзіўся ў:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.
