Антон быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання».
У траўні 2022 года Антона прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь.
У кастрычніку і лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні па пытанні замены прызначанага пакарання.



