Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Антон Сяргеевіч Шаблыка

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Антон Шаблыка да затрымання займаўся арганізацыяй актыўнага адпачынку: сплавы на байдарках па рэках і азёрах, вяровачныя курсы і трэнінгі, турыстычныя падарожжы, у тым ліку і па горных маршрутах. Раней Антон неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту: адбываў арышт у лістападзе 2020 года ў ЦІП на Акрэсціна. Таксама затрымліваўся 9 сакавіка 2022 года разам з жонкай Вольгай на адным з антываенных мітынгаў у Мінску. Вядома, што ў 2020 годзе яны прымалі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту “Марш супраць тэрору”, якая адбылася ў Менску 1 лістапада.

Прысуды

Вырак суда 24.05.2022

3 гады абмежавання волі без накіравання.

Антон Сяргеевіч Шаблыка
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
07.07.1987
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Спартсмены
Адзнакі: