Антон — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года і змешчаны ў СІЗА да суда.
У чэрвені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Улічваючы тэрмін, праведзены да суда пад вартай, быў вызвалены з СІЗА 21 чэрвеня 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

