Антон вучыўся па спецыяльнасці "правазнаўства" на кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
У інтэрв'ю газеце "На страже" ён казаў, што ішоў у ВНУ мэтанакіравана, каб стаць вайсковым юрыстам. Пры паступленні ён набраў больш за 300 балаў, вучыўся на дзявяткі, займаўся спортам, пісаў для міліцэйскіх газет і ўдзельнічаў у канферэнцыях. Паралельна, у 2022, ён скончыў Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне". Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы "УКантакце" 31 ліпеня 2024 года.
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так - "парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў" (артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса).
Судзячы па статуце "які адбывае пакаранне" у спісе экстрэмістаў і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
