У Антона і яго жонкі Сняжаны тры дзіцяці (адзін агульны і два дзіцяці жонкі ад першага шлюбу).
У 2020 годзе 9 жніўня ён быў паранены на мітынгу супраць фальсіфікацыі выбараў у Баранавічах. Яму прастрэлілі галёнку гумовымі кулямі. Пяць разоў яму ўдалося адкінуць светла-шумавыя гранаты, якія ляцяць у людзей, а шостая ўзарвалася ў яго ў руках. Пры выбуху ён быў аглушаны, людзі вынеслі яго на руках і выклікалі хуткую. Пасля аказання першай дапамогі ён вярнуўся на мітынг і праз кароткі час быў затрыманы. Яго, усяго перабінтаванага, збілі дубінкамі ў аўтазаку і пасадзілі на 5 сутак.
Пасля адміністратыўнага арышту Антон 4 гады хаваўся ад сілавікоў, т.я. на яго была заведзеная крымінальная справа. У чэрвені 2024 года на яго адрас даслалі ліст, што крымінальная справа ў дачыненні да мяне закрытая. Аднак у лютым 2025 года яго затрымалі пры здачы іспыту ў ДАІ і пасадзілі ў СІЗА да суда.



