Ганну затрымалі восенню 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і «распальванне варожасці». Яе асудзілі ў 2025 годзе за донаты і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна доўгі час працавала ў банкаўскай сферы, у аддзелах па абслугоўванні кліентаў; апошняе месца працы — банк «Гандлёвы капітал» (ТК Банк). Вяла TikTok-канал аб тым, як правільна браць крэдыты і выбіраць жыллё.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















