У поле зроку сілавікоў Ганна патрапіла яшчэ падчас пратэстаў 2020 года . Тады мясцовы суд аштрафаваў яе на 10 базавых велічыняў (на той момант 270 рублёў) за ўдзел у масавых мерапрыемствах.
Цяпер жа стала вядома аб крымінальнай справе. Магілёўскі абласны суд прызнаў Краснеўскую вінаватай паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Што канкрэтна стала падставай для пераследу і які дакладны тэрмін прызначылі жанчыне пакуль невядома. Ёй прысудзілі хатнюю хімію.
Ганна выхоўвае 10-гадовага сына. Захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі і квізамі.
