Ганна была затрымана ў Наваполацку 23-24 красавіка 2026 года. Тады па ўсёй Беларусі адбылася хваля арыштаў актывістаў у розных гарадах, што было звязана з іх культурнай дзейнасцю.
У той дзень было затрымана яшчэ каля дзясятка жанчын, ва ўсіх дамы былі праведзены ператрусы, некалькіх чалавек адразу павезлі ў віцебскае СІЗА, астатніх дапытвалі ў Наваполацку. Частку затрыманых адпусцілі дадому на працягу сутак, але Таццяну Васкрасенскую і Ганну Гіцараву пакінулі ў віцебскім следчым ізалятары. Пазней іх перавялі ў менскі СІЗА-1.
Паводле папярэдняй інфармацыі , затрыманне было звязана з супрацоўніцтвам з арганізацыямі, якія напярэдадні прызнаныя "экстрэмісцкімі фарміраваннямі".
















