У 2018-2019 гадах яна ездзіла на заробкі ў Расію, працавала ў Волхаве і Санкт-Пецярбургу, дзе была супрацоўніцай транспартнай кампаніі. У апошні час Ангеліна жыла ў Менску, працавала на "Гарызонце". У сацсетках дзяўчына згадвала цяжкі графік: "На заводзе ў мяне 12-гадзінны працоўны дзень, 6/1". Сваю працу яна называла цяжкай, але сумленнай.
Дзяўчына цікавілася папулярнай псіхалогіяй і чытала адпаведныя кнігі.
Ангеліна знікла з сацсетак у канцы верасня 2025 года.

