Палітзняволеныя

Андрэй Уладзіслававіч Грыгор'еў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

15 мая 2023 года на АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі", дзе распавялі падрабязнасці справы. Там паведамлялася, што нібыта КДБ напярэдадні Дня перамогі 9 мая 2023 года "прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева". Там заявілі, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітах, якія даслалі затрыманым праз пасылкі. Арганізатарам акцыі назвалі 23-гадовага беларуса Валерыя Вадзіна, які ваяваў ва Украіне.

У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў менскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію. 29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку - яе папрасіў атрымаць пасылку Валерый Водзін. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Волчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства "Аўтарамонтнік 124" пад Аляхновічамі.

Андрэю 29 гадоў, нарадзіўся ў Менску. Скончыў сталічную сярэднюю школу і медыцынскі каледж. Да затрымання неафіцыйна працаваў зубным тэхнікам у прыватным стаматалагічным цэнтры.

Прысуды

Вырак суда 09.08.2024
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 29.10.2024
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Сяргей Фёдаравіч Хрыпач
Сяргей Фёдаравіч Хрыпач
Суддзі16 красавіка 1966
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
09.08.2024
Падрабязней
Максім Юр'евіч Філатаў
Максім Юр'евіч Філатаў
Суддзі23 жніўня 1979
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
29.10.2024
Падрабязней

Фігуранты справы

Андрэй Уладзіслававіч Грыгор'еў
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Антываенныя дзеянні
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
29.07.1994
Адрас для лістоў:
Няма інфармацыі
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Медработнікі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 09.05.2024

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  3. 09.08.2024

    Вырак суда 09.08.2024

    7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Мінскі гарадскі суд

  4. 29.10.2024

    Апеляцыя 29.10.2024

    невядома, Вярхоўны суд