Рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст, палітычны актывіст і сузаснавальнік Свабоднай асацыяцыі спартоўцаў SOS BY, прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Андрэя Гнёта арыштавалі сербскія ўлады пры прызямленні ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 года на падставе ордэра Інтэрпола, выдадзенага на запыт Беларусі. Андрэй знаходзіўся пад вартай з моманту затрымання, 6 чэрвеня 2024 года яго перавялі на хатні арышт без дазволу пакідаць кватэру.
31.10.2024 года быў адпушчаны з-пад хатняга арышту.
