Дырэктар Цэнтра тэхнічнай падтрымкі "КМА-БелАЗ" у Белгарадскай вобласці РФ. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 і каментары ў сацсетках.
Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і пакіданні каментараў у інтэрнэце. Пры гэтым ён выдаліў свой тэлеграм-акаўнт у канцы 2022-га, але яго адшукалі, верагодна, з-за каментароў-ён даваў там шмат інфармацыі пра сябе і пакінуў іх шмат (не менш за тысячу).
Падчас затрымання губопікаўцы разарвалі ці разрэзалі яго кашулю — гэта добра бачна на фота з іх канала. На руцэ мужчыны вялікая тату з нацыянальным арнаментам.




