Андрэй быў затрыманы ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Андрэя абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.













