ГУБАЗіК затрымаў адміністратара telegram-канала "Па-беларуску".
На "пакаяльным" відэа ў праўладным ТГ-канале хлопец кажа, што ўдзельнічаў "у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не менш за пяць разоў".
Дома ў затрыманага знайшлі бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Прадстаўнікі праваахоўных органаў акцэнтавалі ўвагу, што ў хлопца ёсць Карта паляка. Яе паказалі на відэа.
Тг-канал "Па-беларуску" публікуе жарты і мемы на беларускай мове. Сілавікі пішуць, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».
Андрэй працуе ў ААТ «Люксофт» праграмістам.

