Грамадзянін Расіі, жыў у Беларусі з 6 гадоў, індывідуальны прадпрымальнік.
Абвінавачваецца ў падпале машыны начальніка ДВП і праколе шын у 39 тралейбусах у Гомелі.
Быў затрыманы 5 лістапада 2021 года. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску. 13 снежня 2021 года пераведзены ў СІЗА-3.
На мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам. Займаўся грамадзянскім актывізмам. У 2019 годзе выступаў супраць забудовы. Не п'е, не паліць, мае абвостранае пачуццё справядлівасці, як гавораць яго блізкія. На волі засталіся двое малалетніх дзяцей.
3 студзеня 2022 года Андрэя судзілі зноў, ужо па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці». Прыгавор быў агучаны ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы і пазіцыя палітвязня невядомыя. У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (32 000 беларускіх рублёў).








