Паводле матэрыялаў абвінавачання , Андрэй Халупка, з дапамогай мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” ў 2020, 2021 і 2023 годзе паставіў чатыры лайкі пад карыкатурнымі выявамі Аляксандра Лукашэнкі, на якіх ён быў паказаны ў выглядзе блазна, малпы, а таксама разам з Уладзімірам Пуціным. у катлаване, тым самым публічна, у адкрытым доступе абразіў прэзідэнта.
На судзе Халупка ўказаў, што ставячы лайкі не думаў, што гэтым дапускае абразу, дадаў, што за гэта яму грошай не ніхто не плаціў і дзейнічаў ён імпульсіўна.
24.02.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


