Да затрымання Андрэй працаваў вядучым інжынерам-праграмістам у Гродзенскім упраўленні Міністэрства фінансаў, пасля затрымання яго звольнілі.
2 лютага 2022 года Андрэя затрымалі праз значок з «Пагоняй» на заплечніку і пасля адміністрацыйнага арышту не адпусцілі: на яго завялі крымінальную справу. У пачатку красавіка яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, аднак 12 красавіка зноў узялі пад варту.
У красавіку 2022 года Андрэя прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі за паведамленне ў тэлеграм-чаце выпускнікоў ліцэя, напісанае ў жніўні 2020 года.
У калоніі яго пазбаўлялі перадач і двойчы змяшчалі ў ШІЗА.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






