Паводле матэрыялаў справы , Савінскі на працягу паўтара года перавёў суму, эквівалентную 50 доларам ЗША, на рахункі фондаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Пры гэтым ён неаднаразова карыстаўся сваім уліковым запісам у Facebook. Ён таксама стварыў і размясціў у адным з тэлеграм-чатаў 4 тэкставыя паведамленні, нібы накіраваных на "распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадстве".
12 студзеня 2024 года прайшло апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).



