Андрэй родам з Докшыц. Пасля школы ў 2006 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, вучыўся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак. Прапісаны ў Копішчы. У час вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Мяркуючы па Linkedin, ён у апошні час працаваў на пасадзе Lead Software Engineer – кіраваў часткай каманды распрацоўкі на праекце. Невядома, ці жыў ён апошнім часам у Беларусі ці не, але шмат падарожнічаў.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).







