Андрэй быў затрыманы і прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза Лукашэнкі". Па версіі абвінавачання, 8 красавіка 2021 года ён у нецвярозым стане нецэнзурна выказаўся ў адрас Лукашэнкі ў Маладзечанскім РАУС.
Вядома, што ў дачыненні да Андрэя прайшло яшчэ адно судовае паседжанне, па выніках якога апроч пазбаўлення волі ў калоніі суд прыгаварыў палітвязня яшчэ да аднаго года ЛПП, які ён павінен адбыць пасля калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, Андрэй быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



