Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Андрэй Сяргеевіч Стрыжак

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Грамадскі дзеяч і праваабаронца. Арганізатар ініцыятыў гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад вайны ў Данбасе. Арганізатар кампаніі ByCovid19. Са-заснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL.

16 лютага 2021 года беларускія сілавікі ўчынілі ператрусы па ўсіх адрасах у Беларусі, з якімі звязаны Андрэй Стрыжак і яго сям'я. У красавіку 2021 года Следчы камітэт РБ абвінаваціў Андрэя Стрыжака ў фінансаванні экстрэмісцкага фарміравання і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт.342 і арт. 361-2 КК РБ).

У лютым 2022 года была ўзбуджаная крымінальная справа за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". 18 траўня 2022 года Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу супраць Андрэя за «фінансаванне і матэрыяльнае забеспячэнне ўзброенага канфлікту і ваенных дзеянняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы» (ч.2 арт.361-3 КК РБ). Акрамя таго, СК абвінаваціў Стрыжака ў вярбоўцы беларускіх добраахвотнікаў для ўдзелу ў ваенных дзеяннях ва Украіне.

05.12.2024 была распачатая "спецвытворчасць", Андрэя абвінавацілі па 17 артыкулах КК РБ. У жніўні прайшло завочнае пасяджэнне суда і быў вынесены прыгавор - 18 гадоў пазбаўлення волі.

У Беларусі Андрэй Стрыжак аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук

Прысуды

Вырак суда 25.08.2025
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 6000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).

Фігуранты справы

Андрэй Сяргеевіч Стрыжак
Родны горад:
Рэчыца
Дзень нараджэння:
23.06.1985
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыБацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2020
  2. ~05.07.2020

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  3. 2025
  4. 25.08.2025

    Вырак суда 25.08.2025

    18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 6000 базавых велічынь штрафу (завочны суд), Гомельскі абласны суд