Хлопец вучыўся на 1-м курсе, але пасля 24 лютага гэтага года, паводле яго прызнання на судзе, стаў менш цікавіцца вучобай. І стаў шукаць варыянты, як дапамагчы ўкраінскаму боку перамагчы.
На судовым допыце хлопец выклаў сваю версію: ён вырашыў патрапіць ва Украіну, каб аказаць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца. Але прыярытэт у дапамозе быў бы такі: у першую чаргу медыцынская, потым лагістычная, тэхнічная.
У Бабруйску 6 чэрвеня 2023 г. над хлопцам прайшоў суд па ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
Быў вызвалены ў канцы траўня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.





