Ён быў прызнаны вінаватым у тым, што "падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе". Сцвярджаецца, што летам 2021-га Мачалаў ведаў пра сваё выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, калі прыйшоў у суд. Андрэй сцвярджае, што ён не ведаў аб сваім выключэнні з калегі і што апавяшчэнне яму даслалі толькі пасля суда. Пра тое, што на Андрэя Мачалава заведзена крымінальная справа, ён даведаўся ў лістападзе 2021 года. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя. Андрэй неаднаразова абараняў у судах палітвязняў.

- Родны горад:
- Мінск
- Артыкулы:
- Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак