Андрэй у снежні 2024 года быў двойчы запар асуджаны па артыкуле "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць" і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.
У красавіку 2025 года Андрэя прызналі вінаватым па двух артыкулах — "абраза прадстаўніка ўлады" і "абраза Лукашэнкі" — і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.






