Жыхар п. Ільіч Рагачоўскага раёна. Затрыманы па арт.130 і 369 Крымінальнага кодэкса. 1 верасня 2022 г. быў вынесены прысуд: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У Гомельскім абласным судзе 26 красавіка 2023 г. пачаўся разбор па новай крымінальнай справе, узбуджанай супраць палітвязня. Палітвязня перавялі ў СІЗА-3 .
Па выніках другога суда Андрэя прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.Разгляд праходзіў у закрытым рэжыме 22 мая 2023 г.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Андрэй Сцепанькоў.




