Андрэй у Магілёўскім УУС, у верасні 2023 года, быўшы нецвярозым, «непрыстойна выказаўся» на адрас Лукашэнкі. Быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Апроч гэтага, мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.
Вядома, што мужчына быў раней судзімы 13 разоў. У сакавіку 2023 года суд Кастрычніцкага раёна разглядаў справу аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў адносінах да Рабякова, а ў ліпені 2023 года ў судзе ўжо Аршанскага раёна прайшоў разгляд пытання аб спыненні прымусовых мер бяспекі і лячэння ў адрас мужчыны.
Андрэй Рабякоў абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе. 24 верасня 2024 года судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва пакінула прыгавор у сіле.

