У 2006 годзе Матусенка заснаваў у Смаленскай вобласці фірму "ММ-Транзіт". Яе сфера дзейнасці - грузаперавозкі. У 2020 годзе фірму ліквідавалі. Пасля гэтага віцяблянін працягнуў працаваць у розных фірмах у Расіі - напрыклад, «С-Транс», якая займаецца перавозкамі. Ездзіў паўсюль - Еўрасаюз, Расія, Беларусь, Украіна.
Матусенка служыў у Аўганістане. Час яго службы - з лістапада 1987-га па люты 1989-га.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
