Андрэя Барысюка абвінавачваюць у тым, што 6 сакавіка 2021 года ў адной з сацсетак ён напісаў абразлівы каментар у адрас Лідзіі Ярмошынай , якая займала тады пасаду старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
