Андрэй быў затрыманы за тое, што 7 жніўня 2020 года ехаў на веласіпедзе крыху ззаду калоны веласіпедыстаў — удзельнікаў пратэстнага велапрабегу. Па версіі следства, ён парушыў правілы дарожнага руху: яго ровар не быў абсталяваны люстэркам задняга віду і гукавым сігналам. Супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі, каб ён спыніўся, але Андрэй не адрэагаваў, аб'ехаў міліцыянера і працягнуў рух, спрабуючы ўцячы. У выніку яго асудзілі за тое, што ён нібыта аказаў супраціўленне супрацоўніку міліцыі.
27 жніўня 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


