25 кастрычніка 2020 года Андрэя затрымлівалі на нядзельным маршы ў Мінску.
23 лютага 2022 года яго затрымалі па крымінальнай справе аб удзеле ў адной з нядзельных акцый пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе. Паводле версіі абвінавачання, удзельнікі акцыі неслі плакат і бел-чырвона-белае палотнішча і перакрывалі шлях транспарту.
У траўні 2022 года Андрэя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі ў зале суда. Акрамя таго, суд спагнаў з асуджаных па справе 5 839 рублёў на карысць «Мінсктранса».

