Андрэя абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» і «здзеках з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі следства, 22 студзеня 2021 года ён размясціў у «Аднакласніках» выяву Лукашэнкі ў вайсковай форме на фоне свастыкі і суправадзіў публікацыю фразай аб тым, што ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй і не з'яўляецца дэмакратычнай. Акрамя таго, на яго старонцы была апублікаваная выява дзяржаўнага сцяга Беларусі ўнутры свастыкі, даступная для свабоднага прагляду і капіявання карыстальнікамі. Гэта кваліфікавалі як здзек над сцягам.
Андрэя затрымалі 28 верасня 2022 года, асудзілі ў лістападзе 2022 і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Невядома, ці ўтрымліваўся ён пад вартай да суда і дзе адбываў пакаранне.


