Сяргееў скончыў Казанскую танкавую вучэльню ў савецкі час, у 2020 выходзіў на акцыі пратэсту - страйкаваў каля завода «Атлант», пасля чаго выехаў з жонкай у Польшчу. Выступаў у аматарскай хакейнай лізе.
Як мяркуецца, вярнуўся ў РБ з-за сур'ёзных праблем са здароўем. Па сведчаннях знаёмых, у Андрэя пачаліся праблемы з лёгкімі, у РБ яму зрабілі аперацыю.
Вядома , што Андрэй Сяргееў быў затрыманы ў жніўні 2025 года, калі ўжо выязджаў з Беларусі ў Польшчу (па словах крыніцы, у гэтай краіне мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам). Яго затрымалі на памежным пункце ў Брэсце. У дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа, самога Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.
Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершанае і справу перадалі ў суд. Па словах крыніцы, у віну Сяргееву паставілі « удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы », а таксама нейкім чынам прывязалі яго да «справы Гаюна».

