Падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, быўшы падпісаным на экстрэмісцкія і дэструктыўныя Telegram-каналы і чаты, у кастрычніку 2020 года ў адным з іх пад фатаграфіяй Лукашэнкі А.Г. размясціў абразлівы каментар.
Ён жа з кастрычніка 2020 года па лістапад 2021 года пакінуў абразлівыя каментарыі ў ненарматыўнай форме ў адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і суддзі, чым "публічна абразіў прадстаўнікоў улады, паспрабаваў падарваць прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве".