Незалежны журналіст, працуе на “Радыё Свабода”.
Затрыманы 25 лістапада, асуджаны на 10 сутак, але 5 снежня не выйшаў на волю і зноў атрымаў 10 сутак. Але і 15 снежня Андрэй на волю не выйшаў, атрымаўшы яшчэ 10 сутак арышту. На яго распачалі крымінальную справу.
12 лютага 2025 г. з дапамогай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША былі вызваленыя Алена Маўшук, журналіст Андрэй Кузнечык і грамадзянін ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. Яны былі памілаваны Лукашэнкам.
Падрабязнасці вызвалення CNN раскрыў Крыс Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе.
"Гэта была спецыяльная аперацыя: мы перасеклі беларускую мяжу, сустрэліся ў Мінску з прадстаўнікамі ўладаў, якія перадалі нам трох затрыманых. Мы забралі іх і вывезлі праз Літву". Паводле слоў Сміта, гэта быў "аднабаковы жэст" з боку беларускіх улад, якія імкнуцца палепшыць адносіны з ЗША.
"Лукашэнка не атрымаў нічога ўзамен", - адзначыў ён.


