Адвакат. Была затрымана ў пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за зліў дадзеных тэлеграм-каналам. Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках - яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК. Па версіі следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.
На волі ў яе засталіся састарэлы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе ад хваробы Крона.
03.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.





















