Наста працавала праграмістам у менскім офісе амерыканскай IT-кампаніі Exadel. Судзячы па абвінавачваннях, яна магла пакідаць каментары ў Telegram, у іншых сацсетках актыўнай дзейнасці не выяўляла.
Увосень 2024 года Насту асудзілі па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванне варожасці» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.



















