Анастасія працавала менеджаркай па міжнародных перавозках. 31 сакавіка 2022 года яе затрымалі і арыштавалі на 15 содняў, а потым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, якія праходзілі ў Мінску: нібыта разам з іншымі ўдзельнікамі яна перакрывала вуліцы. Падставай сталі фотаздымкі ў яе тэлефоне, на якіх яна ідзе па праезнай частцы на фоне барабаншчыкаў. Сам факт удзелу ў акцыі Анастасія не адмаўляла, але не пагадзілася з тым, што выкрыквала лозунгі і не падпарадкоўвалася патрабаванням міліцыі.
У ліпені 2022 года Анастасію прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе вызвалілі ў зале суда.



