Настасся была затрымана разам з маці ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзята пад варту ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вызваліўшы ў зале суда пасля абвяшчэння прыгавору.
20 верасня 2023 года Анастасія цалкам адбыла тэрмін абмежавання волі.


