Настасся, былая студэнтка МДЛУ, якая была адлічаная за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску, была затрыманая ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і заключаная пад варту.
У сакавіку 2022 года яна была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў «счэпцы» на адной з акцый пратэсту і была прыгавораная да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.



