Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была кансультантам па мове тэлеканала "Белсат", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з'яўлялася моўным кансультантам Польскага тэлебачання "TVP", у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал "БЕЛСАТ tv BELSAT". Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на "БЕЛСАТ". У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у "экстрэмісцкай дзейнасці" Анастасія Мацяш нібыта атрымала "злачынны" даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.




















